Апостраф пішацца:
1) пасля прыставак, якія канчаюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: аб'езд, з'езд, пад'ём, раз'юшаны, аб'ява, між'ярусны, аб'інець;
2) у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі самымі галоснымі: бар'ер, стажар'е, куп'ё, інтэрв'ю, сям'я, вераб'і, Лук'янчык, Дзям'ян;
3) у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-: двух'ярусны, трох'ярусны, чатырох'ярусны.
Пасля ў (у нескладовага) апостраф не пішацца: здароўе, салаўі, кустоўе, пугаўё, міжрадкоўе, кроўю, Заслаўе.