понедельник, 11 января 2016 г.

Апостраф пішацца:

1) пасля прыставак, якія канчаюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: аб'езд, з'езд, пад'ём, раз'юшаны, аб'ява, між'ярусны, аб'інець;
2) у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі самымі галоснымі: бар'ер, стажар'е, куп'ё, інтэрв'ю, сям'я, вераб'і, Лук'янчык, Дзям'ян;
3)  у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-: двух'ярусны,  трох'ярусны,  чатырох'ярусны. 
Пасля ў (у нескладовага)   апостраф  не пішацца: здароўе, салаўі, кустоўе, пугаўё, міжрадкоўе, кроўю, Заслаўе.

Паўтарыце слоўнікавыя словы, вывучаныя ў 3 класе!!!

        Абысці, адцвітаць, адысці, арэшнік, буйны, бутэрброд, верабей, воўна, восеньскі, выйсці, гарадскі, гліняны, дзве, дзяўбці, драўляны, звінець, зімародак, знішчаць, каляндар, камбайнер, камп'ютар, крыштальны, людскі, мелодыя, навыперадкі, надысці, наперагонкі, напрадвесні, напрасткі, натхнёны, наўздагон, ордар, павяваць, палаць, пясчаны, саламяны, самацветы, сардэчны, святкаваць, суседні, усміхацца, фламастар, цвісці, цвіценне, цыкорыя, штогод, штодзень.

понедельник, 16 марта 2015 г.

Шануйце  родную мову

Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…

среда, 4 марта 2015 г.

Паўтарыце слоўнікавыя словы, вывучаныя ў 2 класе!!!

      Акварыум, бібліятэка, верабей, відэлец, выйграць, герой, дзверы, дзяўчынка, дождж, калектыў, калідор, кватэра, ластаўка, майстар, медаль, месяц, метро, мяккі, наваколле, надвор'е, памяць, песня, подзвіг, пыласос, Радзіма, рукзак, Рэспубліка Беларусь, свята, спектакль, стадыён, сябар, талерка, тэатр, хадзьба, цвёрды, чацвер, экскурсія, яблык.